Аб небяспецы курэння і не толькі

Аб небяспецы курэння і не толькі

Пра небяспеку курэння і не толькі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі з асобамі, максімальна схільнымі да ўплыву курэння – моладдзю. Часта маладыя людзі, трапляючы ў розныя кампаніі, пачынаюць свой шлях курца з першага «перакуру», калі здаецца, што нельга даць слабіну перад сябрамі і адмовіцца ад заведама згубнай звычкі. З часам лёгкае прывыканне ператвараецца ў нікацінавую залежнасць, а ў далейшым наносіцца не толькі непапраўная шкода здароўю, але і жыццю ў цэлым. Не рэдкія выпадкі, калі непатушаная цыгарэта становіцца прычынай узнікнення пажару ў жыллі, на прыродзе.

Ні для каго не сакрэт, што курэнне ў стане алкагольнага ап'янення з'яўляецца частай прычынай гібелі на пажары. Менавіта калі чалавек максімальна расслаблены і ўсе пачуцці прытуплены, тады ўсё і выходзіць з-пад кантролю і патэнцыйная ахвяра не падазрае аб будучай бядзе ў выглядзе атручвання прадуктамі гарэння з наступнай гібеллю. Для прадухілення дадзеных выпадкаў і не толькі, работнікі МНС па ўсёй краіне рэкамендуюць устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА). У адных выпадках гаспадары самі пачулі гук АПА і своечасова змаглі вырвацца з лап вогненнай пасткі, у іншых чуюць суседзі, мінакі і не застаюцца абыякавымі да выратавання чужога жыцця. Ва ўсіх падобных гісторый шлях пачынаецца па-рознаму, аднак вынік заўсёды адзін – прадухіленне чалавечай гібелі!

Да тэмы курэння таксама варта аднесці і электронныя цыгарэты, бо яны, як і любы электрапрыбор, патрабуюць падзарадкі. А зарадная прылада, пакінутая без нагляду, становіцца падпальшчыкам запаволенага дзеяння.

У ходзе гутаркі навучэнцы «Пастаўскага дзяржаўнага каледжа» змаглі пераканацца ў згубнасці згубнай звычкі, праглядзець ролік з развіццём пажару ад цыгарэты і, грунтуючыся на ўбачаным, зрабіць выснову для сябе і сваіх блізкіх. А наглядна-выяўленчая прадукцыя зможа замацаваць у памяці патэнцыйную шкоду ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.