Пра важнае з выратавальнікамі
Першы намеснік начальніка Установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка правёў прафілактычную гутарку з асабовым складам Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Падчас гутаркі зроблены акцэнт на вакцынацыі і асабістай бяспецы работнікаў. Згадаў пра хуткія навагоднія святы і падрыхтоўку да арганізацыі бяспекі на мерапрыемствах. У рамках акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом» нагадаў пра важнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у жылыя памяшканні грамадзян, а таксама пра важнасць якаснай праверкі жылля ў складзе наглядавай камісіі.
Напрыканцы намеснік пажадаў усім моцнага здароўя і менш надзвычайных сітуацый на жыццёвым шляху выратавальніка.