Пра цану бяспекі даведаліся навучэнцы Пастаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» Пастаўскія выратавальнікі правялі мерапрыемства ў Пастаўскай гімназіі і «Сярэдняй школе №2» горада Паставы, дзе расказалі пра бяспеку ў побыце, на лёдзе, у школе і што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
З навучэнцамі праведзены інтэрактыўныя гульні: «Назаві цану», дзе ўдзельнікі маглі паспрабаваць адгадаць цану прадметаў бяспекі і параўнаць з іншымі таварамі, «Дзе логіка?» у якой шляхам немудрагелістых асацыяцый з лёгкасцю адгадвалі зашыфраваныя прадметы і правілы.
Нагадалі пра тое, што яны гэтак жа як і бацькі з'яўляюцца прыкладам для сваіх малодшых братоў і сясцёр, а такім чынам неабходна ў першую чаргу выхоўваць сябе ў тым ліку і па пытаннях пажарнай бяспекі.
Паколькі ў кожнага навучэнца ёсць смартфон, не засталося без увагі і мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», пра карыснасць якога ведаюць не па чутках.
Па выніках мерапрыемства самыя смелыя і актыўныя былі ўзнагароджаны карыснымі падарункамі.