Пра службу на мяжы расказалі школьнікам у Паставах.

Пра службу на мяжы расказалі школьнікам у Паставах.

Пра службу на мяжы расказалі школьнікам у Паставах.
11 мая ў сярэдняй школе №3 горада Паставы прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства, прысвечанае прафесіі пагранічніка — высакароднай і адказнай. 


Перад вучнямі выступіў падпалкоўнік Сяргей Казлоў. Ён не толькі расказаў пра асаблівасці пагранічнай службы, але і падрабязна спыніўся на ўмовах паступлення і навучання ў Інстытуце пагранічнай службы, а таксама ў іншых профільных вышэйшых навучальных установах краіны.

Школьнікі задалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі адказы. Магчыма, для кагосьці гэтая сустрэча стане першым крокам да выбару будучай прафесіі.