Аб правядзенні СКМ «Быт»
З мэтай папярэджання здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія здзяйсняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля ў сям'і, растлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, растлумачэння і эфектыўнага прымянення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» аддзелам унутраных спраў Пастаўскага райвыканкама на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў перыяд з 25 па 27 жніўня 2022 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Адной з задач дадзенай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Калі Вы сталі ахвярай хатняга насілля, альбо маеце інфармацыю аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэл. 41002, 102 (кругласутачна).
У г. Паставы створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб рабоце «крызіснага пакоя» вы можаце ў Пастаўскім РАУС па тэл. 41002, 42506 (панядзелак – пятніца з 9.00 па 18.00).
Участковымі (старшымі ўчастковымі) інспектарамі міліцыі ААПП МАБ Пастаўскага РАУС штотыдзень ажыццяўляецца прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, на грамадскіх пунктах аховы грамадскага правапарадку кожную сераду.
Участковымі (старшымі ўчастковымі) інспектарамі міліцыі, якія абслугоўваюць горад Паставы – з 17.00 да 20.00, у памяшканні Пастаўскага РАУС.
Участковымі (старшымі ўчастковымі) інспектарамі міліцыі, якія абслугоўваюць сельскую мясцовасць – з 10.00 да 13.00, у памяшканнях сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Прыём ажыццяўляецца ўчастковым (старшым участковым) інспектарам міліцыі, які абслугоўвае дадзены адміністрацыйны ўчастак або па рашэнні начальніка АУС іншым найбольш падрыхтаваным супрацоўнікам.
Кішко А.Т., старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Пастаўскага райвыканкама