Аб правядзенні СКМ «Быт»

З мэтай прыняцця дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля ў сям'і на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 04 па 08 чэрвеня 2020 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Адной з задач гэтай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Калі Вы сталі ахвярай хатняга насілля, альбо маеце інфармацыю аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэл. 41002, 102.

Для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, на пастаяннай аснове дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (тэл. 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна, ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з насіллем у сям'і.

У г. Паставы створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб працы «крызіснага пакоя» вы можаце ў Пастаўскім РАУС па тэл. 41002, 42506 (панядзелак – пятніца з 9.00 па 18.00).

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Пастаўскага райвыканкама