Аб правядзенні СКМ «Быт»
З мэтай прыняцця дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля ў сям'і на тэрыторыі рэспублікі ў перыяд часу з 29 ліпеня па 3 жніўня 2019 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Аднай з задач дадзенай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Калі Вы сталі ахвярай хатняга насілля, альбо валодаеце інфармацыяй аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэл. 41002, 102.
Для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, на пастаяннай аснове дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (тэл. 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна, ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з насіллем у сям'і.
На базе ДУ «Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб працы «крызіснага пакоя» вы можаце ў Пастаўскім РАУС па тэл. 41002, 42506 (панядзелак – пятніца з 9.00 па 18.00).
Аддзел аховы
правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама