Аб правядзенні СКМ «Быт»

Па выніках 7 месяцаў 2017 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 2 забойствы з замахамі, 14 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 11 фактаў наўмыснага прычынення менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пры гэтым рост фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сферы сямейна-бытавых адносін зафіксаваны ў Пастаўскім раёне (з 1 у 2016 годзе да 2 у 2017 годзе).

У мэтах паляпшэння аператыўнай абстаноўкі і прыняцця дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля ў сям'і на тэрыторыі Пастаўскага раёна з 16 па 23 жніўня 2017 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Аднай з задач гэтай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Калі Вы сталі ахвярай хатняга насілля, альбо маеце інфармацыю аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэл. 41002, 102.

Для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, на пастаяннай аснове дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (тэл. 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна, ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з насіллем у сям'і.
На базе ДУ «Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб працы «крызіснага пакоя» вы можаце ў Пастаўскім РАУС па тэл. 4 32 25

Аддзел аховы
правапарадку і прафілактыкі
Пастаўскага РАУС