Аб правядзенні рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без насілля»
У перыяд часу з 08 па 17 красавіка 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах прыняцця сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія здзяйсняюць хатні гвалт, прыцягнення максімальнай колькасці зацікаўленых да вырашэння праблем, звязаных з хатнім гвалтам, аказанне кваліфікаванай дапамогі пацярпелым ад яго, растлумачэння палажэнняў новага заканадаўства па папярэджанні хатняга гвалту будзе праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту!».
Адной з задач дадзенай акцыі з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.
Калі Вы сталі ахвярай хатняга гвалту, альбо маеце інфармацыю аб фактах гвалту ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэл. 41002, 102 (кругласутачна).
У г. Паставы створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага гвалту. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб працы «крызіснага пакоя» вы можаце ў Пастаўскім РАУС па тэл. 41002, 42506 (панядзелак – пятніца з 9.00 па 18.00).
Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама
старшы лейтэнант міліцыі Ю.А. Смірноў