Аб правядзенні рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без насілля!»
З мэтай прыцягнення шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям'і з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 5 па 9 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!».
Задачамі гэтай акцыі з'яўляюцца: давядзенне да грамадзян інфармацыі аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем насілля ў сям'і, палажэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» (далей – Закон); прыняцце мер прафілактычнага ўздзеяння сумесна з зацікаўленымі ведамствамі да асоб, якія здзяйсняюць насілле ў сям'і.
Калі Вы сталі ахвярай насілля, альбо маеце інфармацыю аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку АУС Пастаўскага райвыканкама па тэл. 41002, 102 (кругласутачна).
У Пастаўскім раёне створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля.
На базе ДУ «Пастаўскі ТЦСАН» працуе тэлефон «даверу» - 2-40-67 (час працы з 8.00 да 17.00), дзе можна атрымаць кансультацыю па пытаннях сямейнага насілля.
Для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, на пастаяннай аснове дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (тэл. 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна, ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з насіллем у сям'і.
Аддзел аховы
правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама