Аб правядзенні абавязковага аўдыту гадавой бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці
З 20 лютага 2021 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2021 г. № 6 «Аб змяненні пастаноў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», якой унесены змяненні ў пастанову Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2019 г. № 58 «Аб банку даных арганізацый, гадавая справаздачнасць якіх падлягае абавязковаму аўдыту» (далей – пастанова № 58). Згодна з пастановай № 58 інфармацыя аб факце правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці прадстаўляецца ў Міністэрства фінансаў асобай, якая праходзіць аўдыт, пасродкам запаўнення анкеты, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў www.minfin.gov.by ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у раздзеле «Аўдытарская дзейнасць».
Тэрмін прадстаўлення вышэйзгаданай інфармацыі – на працягу месяца з даты атрымання аўдытарскага заключэння ў выпадку правядзення абавязковага аўдыту справаздачнасці, але не пазней за 15 ліпеня года, наступнага за справаздачным.