Аб правядзенні на тэрыторыі Віцебскай вобласці прафілактычнай акцыі «Агульнымі намаганнямі спынім насілле»

Аб правядзенні на тэрыторыі Віцебскай вобласці прафілактычнай акцыі «Агульнымі намаганнямі спынім насілле»

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін і ў стане алкагольнага ап'янення, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля, растлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў перыяд часу з 25 па 30 лістапада 2021 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Агульнымі намаганнямі спынім насілле!». Аднай з задач гэтай акцыі з'яўляецца сумесна з зацікаўленымі ведамствамі прыняць вычарпальныя меры, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку здзяйсняемых у сферы сямейна-бытавых адносін і ў стане алкагольнага ап'янення.

Калі Вы сталі ахвярай насілля, альбо маеце інфармацыю аб фактах насілля ў сям'і, вы можаце звярнуцца ў дзяжурную частку АУС Пастаўскага райвыканкама па тэл. 41002, 102 (кругласутачна).

Для асоб, якія пацярпелі ад хатняга насілля, на пастаяннай аснове дзейнічае агульнанацыянальная «гарачая лінія» (тэл. 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна, ананімна атрымаць кансультацыю па пытаннях, звязаных з насіллем у сям'і.

У г. Паставы створана і функцыянуе «крызісны пакой» для ахвяр сямейнага насілля. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб працы «крызіснага пакоя» вы можаце ў АУС Пастаўскага райвыканкама па тэл. 41002.



Аддзел аховы

правапарадку і прафілактыкі

АУС Пастаўскага райвыканкама