Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза фізічнымі асобамі спартыўнай пнеўматычнай зброі
Далей разгледзім асноўныя аспекты перамяшчэння фізічнымі асобамі спартыўных пнеўматычных вінтовак і аналагічных вырабаў у якасці тавараў для асабістага карыстання.
Згодна з раздзелам 2.22 дадатку № 2 да Рашэння Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 21.04.2015 № 30 «Аб мерах нетарыфнага рэгулявання» (далей – Рашэнне № 30) спартыўныя пнеўматычныя вінтоўкі, стрэльбы, пісталеты і рэвальверы з дульнай энергіяй больш за 3 джоўлі адносяцца да катэгорыі службовай і грамадзянскай зброі (далей – спартыўная пнеўматычная зброя), у дачыненні да якой устаноўлены дазвольны парадак перамяшчэння праз мытную мяжу Саюза.
Увоз і (або) вываз спартыўнай пнеўматычнай зброі павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з палажэннем, указаным у дадатку № 17 да Рашэння № 30, пры наяўнасці заключэння (дазвольнага дакумента), якое ў Рэспубліцы Беларусь выдаецца Міністэрствам унутраных спраў, альбо ўпраўленнямі ўнутраных спраў аблвыканкамаў, альбо галоўным упраўленнем унутраных спраў Мінскага гарвыканкама.
Такім чынам, увоз на мытную тэрыторыю Саюза або вываз з яго тэрыторыі спартыўных пнеўматычных вінтовак, стрэльбаў, пісталетаў і рэвальвераў з дульнай энергіяй 3 джоўлі і менш магчымы без заключэння (дазвольнага дакумента).
З улікам вышэйзгаданага фізічным асобам важна ведаць, што спартыўная пнеўматычная зброя, якая перамяшчаецца ў якасці тавараў для асабістага карыстання, падлягае ў абавязковым парадку мытнаму дэклараванню з выкарыстаннем пасажырскай мытнай дэкларацыі і з прадастаўленнем заключэння (дазвольнага дакумента). Пры гэтым увоз або вываз з мытнай тэрыторыі Саюза спартыўных пнеўматычных вінтовак, стрэльбаў, пісталетаў і рэвальвераў з дульнай энергіяй 3 джоўлі і менш магчымы без наяўнасці заключэння (дазвольнага дакумента) пры прад'яўленні мытнаму органу пашпарта вырабу, інструкцыі па яго эксплуатацыі або іншых дакументаў, якія пацвярджаюць прынцып яго работы і велічыню дульнай энергіі ў джоўлях.
Таксама звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з рашэннем Калегіі ЕЭК ад 28.05.2024 № 62 «Аб пераліку тавараў, якія не падлягаюць перасылцы ў міжнародных паштовых адпраўленнях» спартыўная пнеўматычная зброя (яе часткі), патроны да яе (іх часткі), а таксама канструктыўна падобныя з такой зброяй вырабы, за выключэннем выраба