Аб бяспецы з працоўнымі Пастаў

Аб бяспецы з працоўнымі Пастаў

Аб бяспецы з працоўнымі Пастаў

Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Мікалаевіч Мялешкін правёў гутарку ў працоўных калектывах адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымэбля» і «Пастаўскага раёна электрычных сетак».

Першым, каго наведаў начальнік упраўлення, стала арганізацыя «Электрычных сетак Пастаўскага раёна». У ходзе гутаркі Сяргей Мікалаевіч расказаў аб абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі вобласці і прывёў у прыклад адны з абуральных выпадкаў, калі да гібелі чалавека нічога не прадвесціла. Нагадаў, што прычынай пажару часцяком становіцца халатнасць самога чалавека і яго згубныя звычкі. Алкаголь выступае лідарам у гібелі людзей, як на пажары, так і на вадзе. «Алкаголь нікога не шкадуе, - расказвае начальнік, - гэты “эліксір радасці” шчыльна ўеўся ў наша жыццё і часцяком баляванні суправаджаюцца менавіта ім, з гэтага вынікае элементарная выснова, што чалавеку неабходна змагацца з такім шкодным складнікам свята».

Усесезоннай застаецца тэма аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Малая рэч, якая з'яўляецца гарантам абуджэння ў выпадку пажару, на сённяшні дзень ужо выратавала больш за 2500 чалавек. Атрымліваючы трывожныя званкі з усёй вобласці і чуючы аб гібелі людзей, Сяргей Мікалаевіч ужо ніяк не можа ўявіць жыццё без такога малога дапаўнення да інтэр'еру.

Не засталося без увагі і мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач» якое падкажа ў цяжкай сітуацыі алгарытм дзеянняў і тым самым дасць магчымасць выратаваць жыццё як мінімум сабе.

Так як Віцебская вобласць з'яўляецца паўночным рэгіёнам нашай неабсяжнай краіны, пацяпленне прыходзіць да нас у апошнюю чаргу. А разам з гэтым ацяпленне печаў паступова збаўляе абароты, але ні ў якім разе не спыняецца. Варта адзначыць, што печ, не маючы належнага догляду, можа стаць не толькі ачагом цяпла і ўтульнасці, але і ачагом пажару! Такая міна запаволенага дзеяння можа пакінуць без даху над галавой нават праз доўгі час, здавалася б, вернай службы свайму гаспадару. Таму своечасовая чыстка і догляд за ёй вельмі важныя!

Тэматыка выпальвання сухой расліннасці таксама не засталася ў баку. На сённяшні дзень статыстыка па загінуўшых ад такога віду пажару налічвае 17 чалавек. Пры гэтым не варта забываць, што прычынай такой з'явы служыць бестурботнасць самога чалавека.

Як ніколі ў працоўным калектыве актуальны вогнетушыцель. У наш час, маючы каласальную колькасць электрапрыбораў, як у побыце, так і на працы, такая рэч лічыцца незаменнай, і карыстацца ёю павінен умець кожны работнік.

Актуальнасць дзіцячага траўматызму набірае абароты.

«Напярэдадні маючых адбыцца летніх канікул, дзеці адчуюць бесклапотнасць, і тым не менш яны не павінны заставацца без нагляду!» -  з такім настаўленнем закончыў выступленне Сяргей Мікалаевіч. Пасля чаго кожны атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю, а жадаючыя маглі  атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Так сама Сяргей Мікалаевіч пагутарыў з асабовым складам Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на тэму абстаноўкі, якая складваецца за межамі дзяржавы і асабістых адносін да таго, што адбываецца. Былі агучаны праблемныя пытанні ў рабоце падраздзяленняў і шляхі іх вырашэння для дасягнення станоўчых вынікаў.