Новы год без небяспек!

Новы год без небяспек!

Новы год без небяспек!

З 16 па 30 снежня на тэрыторыі Пастаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспечны новы год!», у рамках якой пажарны Дзед Мароз будзе дапамагаць падрыхтоўвацца да доўгачаканых навагодніх святаў не толькі дзецям, якія вераць у чараўніцтва, але і дарослым. А як ён гэта будзе рабіць, давайце разбірацца разам.

1-2-3 Ёлачка не згары! Адзін з галоўных сімвалаў навагодніх святаў ужо ззяе ў многіх дамах – гэта, вядома ж, прыгажуня ёлка. Аднак варта памятаць, што яе зачаравальная прыгажосць часам небяспечная. Не варта спалучаць у якасці ўпрыгожванняў лёгкаўзгаральныя матэрыялы (напрыклад: папера, вата...) з электрычнай гірляндай, лямпачкі якой з часам награваюцца, альбо са свечкамі. Памятайце пра бяспеку малых дамачадцаў і жывёл, якія могуць ураніць дрэўца і траўміравацца, асабліва калі на хвойным шэдэўры ёсць шкляныя цацкі. У адваротным выпадку варта задумацца пра агароджу. Устанаўлівайце ёлку ўдалечыні ад ацяпляльных прыбораў і дываноў.

Калі вы не захацелі прытрымлівацца нашай парады, то ў выпадку ўзгарання адключыце электрагірлянду ад сеткі, перакуліце дрэва і накрыйце шчыльнай тканінай (коўдра, дыван і да т.п.).

Агеньчыкі, але без агню. Пра гірлянды падрабязней. Перад тым як павесіць гірлянду, пераканайцеся ў яе спраўнасці і адсутнасці зносу ізаляцыі. Абавязкова вывучыце інструкцыю па яе прымяненні, асяроддзе, у якім яна можа працаваць, і тэрмін прыдатнасці гірлянды. Памятайце, што гірлянда — гэта электрапрыбор, які мае не толькі тэрмін службы, але і пэўны час бесперапыннай працы. Пакідаць яе ўключанай на ноч не толькі бессэнсоўна, але і безразважна.

 Пералічыць па пальцах! Ніводнае Навагодняе свята не абыходзіцца без феерверкаў і бенгальскіх агнёў. Акрамя прыгожых успышак і шчырай радасці, дадзеныя прычуды нясуць нямала слёз. І часцяком па простай чалавечай дурасці. Таму, аматары, якія плануюць выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, загінаем пальцы, пакуль яны на месцы:

1. Купляем піратэхніку ў спецыялізаваных пунктах, якія маюць ліцэнзію на рэалізацыю дадзенай прадукцыі. Прадукцыя таксама сертыфікуецца. Часцяком такім прадаўцам няма чаго хаваць, і інфармацыя знаходзіцца ў доступе. Калі яе няма навідавоку, то варта запатрабаваць.

2. Дэталёва вывучаем інструкцыю па прымяненні вырабу. У тым ліку і падрыхтоўчыя мерапрыемствы, размяшчэнне і фіксацыя корпуса феерверка і не запускаем феерверк у неспакойнае надвор'е.

3.  Выконваем бяспечную адлегласць, пазначаную ў інструкцыі да вырабу, а таксама выбірайце месца ўдалечыні ад машын, людзей і пабудоў.

4. Калі піратэхнічны выраб па якіх-небудзь прычынах не даў залп, выбухнуў, спрацаваў... То неабходна вычакаць мінімум 20-30 хвілін і не набліжацца да патэнцыйна небяспечнага прадмета. Пасля чаго акуратна ўтылізуйце выраб згодна з інструкцыяй.

5. Абавязкова раскажыце пра небяспеку піратэхнічных вырабаў і наступствы балаўства дзецям, таксама не дазваляйце дзіцяці самастойна запускаць феерверкі.

Спадзяемся, што Новы год Вам удасца сустрэць ва ўтульным доме, а не на папялішчы дома і ў бальніцы.