Навасёлкаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Навасёлкаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: 211832, Віцебская вобл., аг. Навасёлкі, вул. Школьная, 6

Тэлефон (факс): 8 (02155) 31846

Рэжым працы

панядзелак - пятніца: з 8.00 да 17.00

перапынак: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Адрас электроннай пошты: novoselki@novoselkisovet.by

Спіс супрацоўнікаў Навасёлкаўскага сельскага выканаўчага камітэта:

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Працоўны тэлефон

Старшыня

Пекарская

Дзіяна Іванаўна

8 02155 31846

Кіраўнік спраў

Гайдукевіч

Юлія Пятроўна

8 02155 22179

Дзелавод

Урбель

Ганна Казіміраўна

8 02155 31603

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня і кіраўнік спраў сельвыканкама праводзяць па зацверджаным графіку.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца кіраўніком спраў сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 22179, а таксама па пісьмовым або электронным звароце.

Электронныя звароты на падставе  артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-3 «Аб зваротах грамадзян
і юрыдычных асоб»
  неабходна накіроўваць  з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – інтэрнэт-рэсурсу https://звароты.бел (інтэрнэт-сайт)

Прамая тэлефонная лінія праводзіцца ў апошнюю суботу квартала з 9.00 да 12.00 па тэлефонах 8(033)3337500.

Тэлефон гарачай лініі

сельвыканкама 8 02155 22179 (час працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00)

Прыём зацікаўленых асоб па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур праводзіцца:

панядзелак - аўторак: з 8.00 да 17.00

серада – 8.00.  да  20.00.

перапынак: з 13.00 да 14.00

выхадныя дні: субота, нядзеля

Папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс зацікаўленых асоб ажыццяўляецца кіраўніком спраў сельвыканкама па тэлефоне 8 02155 22179. 

Ацаніць работу Навасёлкаўскага сельвыканкама можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь http://якасць-паслуг.бел/organization/42235/org-page.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Навасёлкаўскім сельскім выканаўчым камітэтам па заявах грамадзян

Графік асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Навасёлкаўскім сельскім выканаўчым камітэце на 2026 год (аг.Навасёлкі, вул.Школьная, д.6)

Спіс дэпутатаў Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання

Кароткая характарыстыка Навасёлкаўскага сельсавета

Навасёлкаўскі сельсавет утвораны 24 жніўня 1992 года. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца аг. Навасёлкі.

Плошча сельсавета складае 17457,44 га. Мяжуе з Юнькаўскім, Варапаеўскім, Дунілавіцкім сельсаветамі.

Агульная колькасць насельніцтва складае 1222 чалавекі, з іх працаздольнага ўзросту 684 чалавекі, 403 – пенсіянеры, 135 – дзеці.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 47 населеных пунктаў, найбуйнейшымі з'яўляюцца аг. Навасёлкі, в. Коўзаны, в. Лучай, в. Цешалова, в. Лукашова.

У сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі працуюць адкрытае акцыянернае таварыства «Навасёлкі-Лучай», агратурыстычныя паслугі аказваюць 3 аграсядзібы.

У сацыяльнай сферы функцыянуюць:

Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навасёлкаўскі дзіцячы сад Пастаўскага раёна»;

Навасёлкаўскі філіял дзяржаўнай установы адукацыі «Варапаеўская музычная дзіцячая школа мастацтваў ім. І.Сушко»

Навасёлкаўскі цэнтр культуры;

Лукашоўскі сельскі клуб;

Навасёлкаўская сельская бібліятэка;

Лучайскі, Коўзанскі і Лукашоўскі ФАПы.

Бытавое абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе комплексны прыёмны пункт аг. Навасёлкі. Паслугі сувязі аказваюць паштовае аддзяленне аг. Навасёлкі і перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі. Гандлёвае абслугоўванне прадстаўлена шасцю магазінамі (аг. Навасёлкі (3 магазіны), в. Лучай, в. Коўзаны) і двума аўтамагазінамі.

На тэрыторыі савета размешчана 2 воінскія пахаванні, 3 абеліскі-помнікі землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На тэрыторыі сельсавета выбрана 10 старастаў населеных пунктаў.

У аграгарадку Навасёлкі пражываў Герой сацыялістычнай працы Валодзька Адольф Адольфавіч, у сакавіку 2020 года ў гонар памяці А.А.Валодзькі адкрыта мемарыяльная дошка, у 2021 годзе яго імем названа дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі».

У цяперашні час пражываюць народныя майстры, вышывальшчыца Зарэцкая Лілія Радыёнаўна і мастак-кераміст Шчэрба Сяргей Уладзіміравіч.

У вёсцы Лучай размешчаны дзеючы касцёл Святога Тадэвуша, пабудаваны ў 1776 годзе.

У раёне вёскі Лучай размешчаны маляўнічыя азёры Лучайскае і Лісіцкае.