Навагоднія і Калядныя святы!
На календары снежань, а гэта значыць, што не за гарамі самае любімае і доўгачаканае свята дзяцей і дарослых – Новы Год! А якое свята можа быць без спецэфектаў, выкліканых піратэхнічнымі вырабамі. Добра, што сёння набыць феерверк кожны можа самастойна. Вось толькі часам, залішняя самаўпэўненасць і няведанне правіл выкарыстання піратэхнічных вырабаў прыводзіць не за святочны стол, а на бальнічны ложак. Акрамя таго, з-за парушэнняў правіл выкарыстання піратэхнікі або выкарыстання няякаснай прадукцыі, адбываецца нямала пажараў.
Для таго каб Вашы святы былі не толькі весела, але і бяспечна неабходна ведаць і выконваць наступныя правілы:
1) перад прымяненнем піратэхнікі неабходна ўважліва вывучыць інструкцыю і строга яе выконваць;
2) інструкцыя па эксплуатацыі
завода-вытворцы павінна ўтрымліваць:
- абмежаванні па ўмовах прымянення вырабу;
- спосабы бяспечнага запуску;
- памеры небяспечнай зоны;
- умовы захоўвання, тэрмін прыдатнасці і
спосабы ўтылізацыі.
3) не выкарыстоўвайце вырабы са скончаным тэрмінам прыдатнасці, слядамі псуты, без інструкцыі па эксплуатацыі і сертыфіката адпаведнасці;
4)
нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы:
- у памяшканнях, будынках, збудаваннях, а таксама на дахах, балконах і
лоджыях;
- на тэрыторыях выбухованебяспечных і пажаранебяспечных аб'ектаў, каля ліній
электраперадач;
- на сцэнічных пляцоўках пры правядзенні канцэртных і ўрачыстых
мерапрыемстваў;
- на тэрыторыях аб'ектаў культурнай спадчыны, запаведнікаў, заказнікаў і
нацыянальных паркаў.
Што
датычыцца непасрэднага запуску петард і феерверкаў:
1) Перад тым як
падпаліць кнот вы павінны дакладна ведаць, дзе ў вырабу верх і адкуль будуць
вылятаць палаючыя элементы. Нельга нават жартам накіроўваць феерверкі ў бок
гледачоў.
2)
Пляцоўка для запуску павінна быць роўнай, над ёй не павінна быць дрэў, ліній
электраперадач і інш. перашкод. Акрамя таго, яна павінна знаходзіцца на
адлегласці не менш за 50 метраў ад жылых дамоў. Ракеты часта залятаюць на балконы
ці, прабіваючы аконныя шыбы, у кватэры, служаць прычынай пажару. Акрамя таго,
феерверкі могуць трапіць у людзей.
3) Не кідайце палаючыя петарды ў
людзей і жывёл!
4) Запускаць петарды дзецям
забаронена!
5) Не затрымлівайце палаючую
петарду ў руках!
6) Нельга змяшчаць петарду ў замкнёны
аб'ём: банку, вядро, бутэльку!
7) Выкарыстоўвайце петарды толькі на
адкрытым паветры!
8) Набліжацца да палаючай петарды
нельга бліжэй, чым на 5-10 м!
9) Захоўваць і пераносіць петарды
варта толькі ва ўпакоўцы! Не насіце петарды ў кішэнях або сумках!
10) Разбіраць петарду
забараняецца!
11) Катэгарычна забараняецца
спальваць феерверкі на вогнішчах.
13) Ні ў якім разе не
нахіляйцеся над піратэхнікай.
14) Калі петарда не спрацавала - не
спрабуйце праверыць або падпаліць кнот яшчэ раз.
15) Не запускайце ракеты ў
дварах-калодзежах, у кватэрах, паблізу дамоў і на невялікіх агароджаных
тэрыторыях. Памятайце, што месцы для запуску кожнага канкрэтнага вырабу павінны
быць указаны ў інструкцыі.
16) Не трымайце выраб у руках
пасля падпалу. Адкіньце ад сябе на 5-6 метраў або пасля таго, як кнот быў
падпалены, пакладзіце на зямлю і хутка аддаліцеся на адлегласць 5-6 метраў ад
вырабу!
17) Знішчаюць феерверкі,
змясціўшы іх у ваду на тэрмін да двух сутак. Пасля гэтага іх можна выкінуць з
бытавым смеццем.
Спадзяемся, што выкананне гэтых нескладаных правіл дазволіць пазбегнуць непрыемнасцей у навагоднія і калядныя святы і зробіць іх шчаслівымі і радаснымі!
Але самым галоўным сімвалам Новага года з'яўляецца ёлка, якая будзе ствараць атмасферу свята практычна ў кожным доме. Пры ўстаноўцы і ўпрыгожванні пухнатай прыгажуні таксама існуе шэраг правіл:
- усталёўвайце ёлку на ўстойлівай падстаўцы, далей ад ацяпляльных прыбораў;
- для асвятлення ёлкі выкарыстоўвайце толькі спраўныя электрычныя гірлянды заводскага вырабу;
- не ўпрыгожвайце ёлку свечкамі, ватай і цацкамі з паперы.
- не запальвайце паблізу ёлкі і іншых лёгкаўзгаральных матэрыялаў бенгальскія агні.
Выконвайце гэтыя правілы і Навагоднія святы пройдуць бяспечна!