Геаграфія
Пастаўскі раён – адзін з буйнейшых і эканамічна стабільных раёнаў Віцебскай вобласці.
Гэта самы заходні рэгіён вобласці, які мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Докшыцкімі раёнамі. Суседнічае ён таксама з Астравецкім раёнам Гродзенскай і Мядзельскім раёнам Мінскай абласцей і Літоўскай Рэспублікай.
Раённы цэнтр Паставы размешчаны на рацэ Мядзелка за 250 км ад Віцебска і 165 км ад Мінска.
Плошча раёна – 2,1 тыс. км². Ворыўныя землі складаюць 60 тыс. га, лясы – 43,3% тэрыторыі.
Найвышэйшы пункт раёна – Гара Высокая (247,1 м), размешчаная за 0,4 км на паўночны захад ад в. Каптаруны Лынтупскага сельсавета.
Пастаўшчына – адзін з тых маляўнічых куткоў, дзякуючы якому Беларусь называюць краінай блакітных азёр. Вялікія і Малыя Швакшты, Лучайскае, Доўжа, Вялікія Сурвілішкі, Ладасі, Свідна, Задзеўскае, Світа…
На Пастаўшчыне:
У раёне:
- 12 гістарычных паркаў
- 2 заказнікі рэспубліканскага значэння
- 6 заказнікаў мясцовага значэння
- 9 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння
- 10 помнікаў прыроды мясцовага значэння
- 6 гарадзішчаў
- 4 могільнікі і курганы
На тэрыторыі знаходзіцца 19 помнікаў архітэктуры і культуры, з іх:
- 5 палацава-паркавых ансамбляў
- Гістарычная забудова цэнтральнай плошчы горада
- Дом рамёстваў
- 12 культавых будынкаў (7 цэркваў, 5 касцёлаў)
69 помнікаў ваеннай гісторыі, з іх 27 воінскіх пахаванняў.