Непагадзь працягваецца. На дарогах - надзвычайная асцярожнасць!

Непагадзь працягваецца. На дарогах - надзвычайная асцярожнасць!

Непагадзь працягваецца. На дарогах - надзвычайная асцярожнасць!

Паводле інфармацыі Белгідрамета ў сераду і чацвер па краіне захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я: ад -6°С да +1°С, снег, мокры снег, дождж. У многіх раёнах галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Аўтааматарам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце. Калі давялося сесці за руль, варта значна знізіць хуткасць, павялічыць дыстанцыю ў 2-3 разы, пазбягаць рэзкіх манеўраў, тармажэнняў і перастраенняў. Важна выкарыстоўваць зімовую гуму, тармазіць рухавіком, плаўна працаваць педалямі і не паркавацца ў месцах, дзе ваш транспарт створыць перашкоды для працы снегаўборачнай тэхнікі. Пешаходам варта насіць святлоадбівальныя элементы, глядзець па баках, падыходзіць да краю праезнай часткі і пераходзіць дарогу вельмі асцярожна, пасля таго, як усе вадзіцелі спыняцца. Дзяржаўтаінспекцыя пастаянна маніторыць стан дарог, каардынуе працу абслугоўваючых арганізацый і гатова аказаць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху, аператыўна рэагуючы на любыя няштатныя сітуацыі.

Супрацоўнікі ДАІ нацэлены на аказанне дапамогі грамадзянам. Калі вы трапілі ў цяжкую сітуацыю ў дарозе, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 ці ў чат-бот МУС "Мы заўсёды побач!"