Не чакай вавёрку – тушы недакурак!
З пачатку года ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 1657 пажараў (у 2020 годзе – 1112 пажараў), на якіх загінула 244 чалавекі, з якіх 2 дзіцяці (у 2020 годзе – 165 чалавек). На тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 253 пажары (у 2020 годзе – 177 пажараў), на якіх загінуў 41 чалавек (у 2020 годзе – 33 чалавекі).
У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрку – тушы недакурак!» выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць, што згодна з пунктам 5.2 «Правіл пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў...» грамадзянам ЗАБАРОНЕНА пакідаць без нагляду запаленыя свечкі, КУРЫЦЬ У ЛОЖКУ ЦІ ІНШЫМ МЕСЦЫ ДЛЯ СНУ, выкідваць непатушаныя цыгарэты, запалкі з аконных праёмаў, з балконаў (лоджый) шматкватэрных жылых дамоў, у ствалы смеццеправодаў, смеццевыя кантэйнеры, бакі, урны на прыдамавой тэрыторыі.