Не марнуй сваё жыццё!
З-за непатушанай цыгарэты згарэў дом, альбо пры курэнні грамадзянін заснуў і атрымаў тэрмічныя апёкі – з такімі выпадкамі работнікі МНС сутыкаюцца кожны дзень, прычынай гэтаму – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Непатушаная цыгарэта знішчае дамы і маёмасць, гараць лясы і сухая расліннасць, але гэта не самыя страшныя наступствы. Неасцярожна выкінуты недакурак можа ператварыць у попел жыццё чалавека! Для прадухілення пажараў і гібелі людзей ад іх з 4 па 27 лістапада ў рэспубліцы праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Не сакрэт, што ў Беларусі курыць 23.8% насельніцтва, рызыкуюць не толькі сваім здароўем, але і жыллём з прычыны непатушанага недакурка. Такія, накшталт бы бяскрыўдныя дзеянні «дастаў-пакурыў-выкінуў», могуць прывесці да трагічнага ланцужка: «закурыў-выпіў-заснуў». Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час гасне, але ўтвораны ім ачаг тлення ператвараецца ў узгаранне. Курэнне ў пары з алкаголем прыводзіць у лепшым выпадку да падкарчаных сцен і столі, у горшым – да страты дома ці нават да смерці.
Курэнне ў ложку – адна з асноўных прычын пажараў і смерці беларусаў, але не менш небяспечную пагрозу ўяўляюць непатушаныя недакуркі, выкінутыя з верхніх паверхаў. Часта балконы і лоджыі выступаюць у выглядзе падсобных памяшканняў, на якіх захоўваецца старое адзенне і лёгкаўзгаральныя вадкасці.
Чалавек, які курыць, падвяргае рызыцы не толькі сябе, але і блізкіх. Пра наступствы для здароўя даўно вядома: пасіўнае курэнне наносіць вялікую шкоду навакольным, але выкінуты недакурак цалкам можа прынесці бяду жыхарам ніжніх паверхаў. Папяльніца не ядзерная фізіка, а асвоіць мастацтва абыходжання з ёй – прасцей простага. Нагадайце пра гэта суседзям, якія любяць тытунь, і запомніце самі, калі прызвычаіліся да шкоднай звычкі.
Як курыць бяспечна (хаця б для захаванасці вашага жыцця):
1. Калі самі не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку;
2. Недакуркі трэба складаць у бляшаны слоік, напоўнены вадой. Забудзьцеся пра звычку кідаць «бычкі» з лоджыі ці балкона;
3. Зачыняйце на балконе ці лоджыі вокны, а таксама не захоўвайце там лёгкаўзгаральныя вадкасці. Часам прыбірацца і не ладзіць на балконе склад – добрае рашэнне не толькі для аматараў мінімалізму;
4. Усталюйце пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова апавясціць вас пра пажар.
Але памятайце! Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню – зусім кінуць курыць. Не забывайце, што лятаючыя і п'яныя недакуркі могуць стаць прычынай пакалечаных жыццяў, паламаных лёсаў.