Пераканаць і перасцерагчы!

Пераканаць і перасцерагчы!

Пераканаць і перасцерагчы!

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам горада і раёна.

Ні для каго не сакрэт, што ільвіную долю загінулых на пажарах складаюць людзі, якія курылі ў стане алкагольнага ап'янення. Для таго, каб трапіць у зводку МНС і пра цябе загаварылі па ўсіх праграмах зусім не складана прытрымлівацца «стандартнага» плана: выпіць, закурыць, заснуць...

Менавіта праца на апярэджанне перасцерагае ад узнікнення падобных выпадкаў. Хай не кожны гатовы кінуць гэтую згубную звычку сёння, аднак павінен разумець цану неабдуманага ўчынку і сочыць за сваімі дзеяннямі. Пра шкоду непатушанай цыгарэты на жыццё расказалі ратавальнікі падчас гутарак у працоўных калектывах і па слядах аўтакрамы.

 

Па выніку мерапрыемстваў жыхары Пастаў даведаліся шмат новага пра курэнне і здарэнні, звязаныя з ім. А таксама атрымалі веды і наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.