Не пакідайце дзяцей адных!

Не пакідайце дзяцей адных!

Не пакідайце дзяцей адных!

22 кастрычніка ў в. Бароўка Верхнядзвінскага раёна адбылася трагедыя — у выніку пажару ў доме загінула дзіця 2007 года нараджэння. У цяперашні час вядуцца следчыя дзеянні, прычына пажару высвятляецца.

На жаль, у кругавароце спраў і планаў, якія кожны дзень атакуюць бацькоў, вельмі складана не толькі знайсці час растлумачыць дзіцяці правілы бяспекі, здольныя засцерагчы ад небяспек, але і ў цэлым упільнаваць за дзецьмі, якія актыўна вывучаюць навакольны свет. Аднак, як бы там ні было, гэта – жыццёвая неабходнасць, якая зможа абараніць ад непапраўных трагедый. Як сведчыць статыстыка – калі дзеці і трапляюць у надзвычайныя сітуацыі, то першапрычынай іх з'яўляецца недагляд з боку дарослых.

Паважаныя бацькі, галоўная задача – папярэдзіць магчымую трагедыю, быць побач і нават на крок наперадзе. Не паказвайце дзецям дрэнны прыклад: не курыце пры іх. Захоўвайце запалкі ў месцах, недаступных для дзяцей. Ні ў якім разе нельга трымаць у доме няспраўныя або самаробныя электрычныя прыборы і газавае абсталяванне. Не давярайце топку печаў дзецям. Памятайце, перш за ўсё — дарослыя ў адказе за дзеянні і ўчынкі дзяцей.

Калі Вы ўбачылі, што дзеці самастойна разводзяць вогнішча, гуляюць з запалкамі і запальнічкамі, гаручымі вадкасцямі, не праходзьце міма, не заставайцеся абыякавымі, спыніце іх!

Жыццё паказала, што там, дзе сярод дзяцей праводзіцца тлумачальная работа, і бацькі на асабістым прыкладзе паказваюць захаванне правіл бяспекі, верагоднасць надзвычайнай сітуацыі зводзіцца да мінімуму.