Не будзь нябачнікам – засвяціся ў цемры!
28 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Не будзь нябачнікам – засвяціся ў цемры!».
Правядзенне Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Не будзь нябачнікам – засвяціся ў цемры!» накіравана на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходам, веласіпедыстам, возчыкам гужавога транспарту ў цёмны час сутак.
Па статыстыцы больш чым у палове выпадкаў наезды на пешаходаў адбываюцца ў цёмны час сутак. Таму, каб гарантаваць уласную бяспеку, кожны пешаход павінен быць абазначаны святлоадбівальнымі элементамі».
У Правілах дарожнага руху Рэспублікі Беларусь (пункт 17.1) замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана — пры перасячэнні праезнай часткі па-за ўстаноўленымі месцамі.
У студзені-верасні 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці непаўналетнія сталі ўдзельнікамі 18 ДТЗ (2017 – 20), у якіх 17 непаўналетніх атрымалі раненні, адно дзіця загінула (Сенненскі раён).
Да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, або асобы, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, якая дапусціла парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання альбо штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а ў выпадку знаходжання пешахода ў стане ап'янення, альбо адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) — на суму ад 3 да 5 БВ.
АДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама