Насілле ў сям'і — гэта злачынства!

Насілле ў сям'і — гэта злачынства!


З мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем насілля ў сям'і і мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 10 па 16 сакавіка 2025 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без насілля».

Сям'я - адна з найвялікшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю існавання, але не ўсім удаецца яе захаваць. Насілле ў сям'і прыводзіць да цяжкіх наступстваў, у тым ліку і непапраўных.

У пераважнай большасці выпадкаў ахвярамі насілля ў сям'і становяцца жанчыны. Як не стаць ахвярай хатняга тырана? Што рабіць, калі ў Вашай сям'і ўжо мае месца насілле?

1. Калі склалася крытычная сітуацыя, паспрабуйце неадкладна пакінуць кватэру;

2. Папрасіце суседзяў, якім Вы больш за іншых давяраеце, каб яны выклікалі міліцыю ў тым выпадку, калі пачуюць з Вашай кватэры крыкі;

3. Калі вы не можаце выйсці з кватэры неабходна:

· Замкнуцца ў ванным пакоі з тэлефонам і паспрабаваць выклікаць міліцыю;

· Патэлефанаваць сябрам і знаёмым і папрасіць іх прыйсці на дапамогу;

· Паспрабаваць прыцягнуць увагу мінакоў праз адкрытыя вокны;

· Калі ўдалося пакінуць кватэру - тэлефануйце ва ўсе дзверы, клічце на дапамогу; калі нават ніхто не выйдзе, гэта можа астудзіць нападаючага, а ў вас будуць сведкі ў выпадку, калі Вы звернецеся ў міліцыю;

У вырашэнні праблем насілля ў сям'і ў Пастаўскім раёне Вам дапамогуць:

· Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаецеся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102, 3 13 02 або ў Пастаўскі РАУС па адрасе: г.Паставы, вул.Савецкая, 43;

·Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у штаце якога маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў праблеме;

·Медыцынскія ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу;

На тэрыторыі Пастаўскага раёна маецца крызісны пакой для часовага знаходжання асоб, якія пацярпелі ад насілля ў сям'і.

Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовыя аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Звярніцеся па дапамогу!

Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы

правапарадку і прафілактыкі

АУС Пастаўскага райвыканкама

капітан міліцыі

Ю.А. Смірноў