Насілле ў сям'і – гэта злачынства!
З мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем насілля ў сям'і і мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 03 па 07 красавіка 2023 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без насілля».
Сям'я – адна з найвялікшых каштоўнасцей, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю існавання, але не ўсім удаецца яе захаваць. Насілле ў сям'і прыводзіць да цяжкіх наступстваў, у тым ліку і непапраўных.
Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 400 фактаў прычынення лёгкіх цялесных пашкоджанняў з боку членаў сям'і і блізкіх; за катаванне родных, гэта значыць наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, альбо сістэматычнае нанясенне пабояў штогод асуджаецца больш за 500 сямейных скандалістаў. Насіллю, спалучанаму з наўмысным прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання падвяргаюцца прыкладна 120 пацярпелых і больш за 350 – насіллю з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання. Штогод у Беларусі каля 150 чалавек гінуць ад рук блізкіх людзей.
У Пастаўскім РАУС за 2022 год зарэгістравана 250 паведамленняў, катэгарызаваных як сямейна-бытавыя адносіны, з якіх было складзена 188 адміністрацыйных пратаколаў і накіраваны ў суд для прыняцця рашэння. Па 14 паведамленнях праводзілася праверка ў парадку крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, па якіх прыняты адпаведныя працэсуальныя рашэнні. За першы квартал 2023 года паступіла 56 паведамленняў, з якіх па 7 паведамленнях праводзілася праверка ў парадку крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, складзена 42 адміністрацыйныя пратаколы па ч.2 арт.10.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час на прафілактычным уліку ў Пастаўскім РАУС знаходзіцца 51 чалавек за здзяйсненне хатняга насілля, з якімі праводзіцца рознага роду прафілактычная работа.
У пераважнай большасці выпадкаў ахвярамі насілля ў сям'і становяцца жанчыны. Як не стаць ахвярай хатняга тырана? Што рабіць, калі ў Вашай сям'і ўжо мае месца насілле?
1. Калі склалася крытычная сітуацыя, паспрабуйце неадкладна пакінуць кватэру;
2. Папрасіце суседзяў, якім Вы больш за іншых давяраеце, каб яны выклікалі міліцыю ў тым выпадку, калі пачуюць з Вашай кватэры крыкі;
3. Калі вы не можаце выйсці з кватэры неабходна:
· Замкнуцца ў ванным пакоі з тэлефонам і паспрабаваць выклікаць міліцыю;
· Патэлефанаваць сябрам і знаёмым і папрасіць іх прыйсці на дапамогу;
· Паспрабаваць прыцягнуць увагу мінакоў праз адкрытыя вокны;
· Калі ўдалося пакінуць кватэру – тэлефануйце ва ўсе дзверы, клічце на дапамогу; калі нават ніхто не выйдзе, гэта можа астудзіць нападаючага, а ў вас будуць сведкі ў выпадку, калі Вы звернецеся ў міліцыю;
У вырашэнні праблем насілля ў сям'і ў Пастаўскім раёне Вам дапамогуць:
· Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаецеся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102, 4 10 02 або ў Пастаўскі РАУС па адрасе: г.Паставы, вул.Савецкая, 43;
· Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у штаце якога ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў праблеме;
· Медыцынскія ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу;
На тэрыторыі Пастаўскага раёна ёсць крызісны пакой для часовага знаходжання асоб, якія пацярпелі ад насілля ў сям'і.
Вы не самотныя – ёсць людзі, якія гатовыя аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Звярніцеся па дапамогу!
Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі
АУС Пастаўскага райвыканкама
старшы лейтэнант міліцыі Ю.А. Смірноў
Дадатковую інфар