Парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў было і застаецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў
Парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў было і застаецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў.
З надыходам халадоў пажары з-за пячнога ацяплення адбываюцца практычна штодня, часцей за ўсё ў выніку перакалу печаў, з'яўлення ў цагляным муры расколін, у выніку прымянення для распальвання гаручых і лёгкаўзгаральных вадкасцей, выпадзення з топкі або попельніка гарачых вуглёў. Акрамя гэтага, печы нярэдка пакідаюць падчас топкі без нагляду. У моцныя маразы печы топяць доўгі час, у выніку чаго адбываецца перакал асобных іх частак, а калі гэтыя часткі сутыкаюцца з драўлянымі сценамі або мэбляй, то пажар непазбежны.
Днём 25 студзеня 2023 года ратавальнікам паступіла
паведамленне
аб пажары жылога дома ў в. Вялікія Рогі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
На момант узнікнення пажару ў
доме знаходзіўся адзін 15-гадовы сын гаспадара. Падлетак, адчуўшы пах дыму,
забег у кацельню, убачыў узгаранне і прыступіў
да самастойнага тушэння. З апёкамі цела, якія дзіця атрымала пры
самастойным тушэнні пажару, яго шпіталізавалі. Прычынай трагедыі
паслужыла парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і
прылад.
18 красавіка2023 года ратавальнікам
паступіла паведамленне аб пажары
ў в. Бучаціна Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Як высветлілася, на момант
пажару дома нікога не было. Бестурботныя гаспадары, упэўненыя, што нічога страшнага
не адбудзецца, раніцай распалілі кацёл і пайшлі на працу. Кацёл знаходзіўся ў
няспраўным стане. Праз шчыліну з катла вылецела іскра і ўпала на смецце, якое ляжала
побач, пасля чаго яно загарэлася, а агонь распаўсюдзіўся па канструкцыях
дома.
Ноччу 3 снежня2023 годаў п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці пры пажары
ў жылым доме выратаваны мужчына. Як высветлілася, мужчыну не спалася, ён вырашыў
паглядзець тэлевізар.
У нейкі момант ён адчуў пах гары і, павярнуўшы галаву, убачыў, што
з-пад столі ідзе дым. Пасля беспаспяховых спроб патушыць узгаранне адчайны
мужчына пабег да суседзяў выклікаць ратавальнікаў. Пазней высветлілася, што
брат гаспадыні, які пражывае ў доме, за мінулыя суткі неаднаразова растопліваў
печ, якая мела скразныя расколіны і даўно патрабавала рамонту. Грэбаваў
гаспадар
і пабелкай, і атынкаваннем коміна ў гарышчы. Прычынай
узгарання сталі парушэнні ў правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Трагічны
выпадак адбыўся 3 снежня мінулага
года
у а.г.
Конкавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. На пажары
загінула сям'я з трох чалавек (муж і жонка 37 і 38 гадоў, а таксама іх 10-гадовая дачка).
Напярэдадні ўвечары ў доме адбылося загаранне коўдры, якая ляжала побач з
печчу. Менавіта парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і прывяло
пасля да гібелі ўсіх трох членаў сям'і.
Такім чынам, каб не дапусціць пажару ў доме, трэба трымаць пячное ацяпленне ў парадку згодна з нормамі і правіламі пажарнай бяспекі.
Па-першае, печ павінна мець самастойны падмурак. Паміж сценкамі печы і драўлянымі канструкцыямі павінен заставацца паветраны прамежак – адступка.
Па-другое, у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць расколіны, якія з'яўляюцца з часам. На тое, што герметычнасць печы парушана, паказваюць чорныя сляды ад дыму ў месцах расколін. Асаблівай увагі патрабуюць печы, якім ужо не адзін дзясятак гадоў. Як правіла, іх складалі са звычайнай чырвонай цэглы, а не з вогнеўпора.
Па-трэцяе, печ і дымавая труба ў месцах злучэння
з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патоўшчанне цаглянага мура або
раздзелку. Каб выпадкова выпаўшыя гарачыя вуглі не прывялі да пажару, прыбіце
перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст.
Па-чацвёртае, тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны. Топку спыняйце не менш чым за 2 гадзіны да сну. За гэты час дровы паспеюць перагарэць і можна будзе закрыць комін. Ні ў якім выпадку не выкарыстоўвайце пры распальванні лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Таксама не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і печ, якая топіцца, без нагляду. Трымайце не менш чым у паўтара метрах ад печы адзенне, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы. Попел і перагарэлыя вуглі перад тым як выкінуць, варта праліць вадой да поўнага спынення тлення.
А зараз давайце папоўнім свой слоўнікавы запас і разам успомнім некаторыя тэрміны і азначэнні, звязаныя з пячным ацяпленнем.