Нагадваем аб правілах паводзін у месцах масавага адпачынку грамадзян
З надыходам гарачых дзён усе грамадзяне імкнуцца адпачыць у месцах масавага адпачынку, у асноўным ля вадаёмаў. Часта паблізу вадаёмаў можна бачыць і супрацоўнікаў міліцыі. Няўжо тут шмат парушальнікаў?
Як паказвае практыка мінулых гадоў і сітуацыя, якая складваецца на вадаёмах Пастаўшчыны, многія пры купанні ігнаруюць найпрасцейшыя правілы паводзін на вадзе, не выконваюць меры бяспекі. Часта купаюцца ў неабсталяваных для гэтых мэт месцах. Асаблівую заклапочанасць выклікае і тое, што на вадзе гінуць не толькі дарослыя, але і дзеці.
Так у 2025 годзе на тэрыторыі Пастаўскага раёна зарэгістравана 2 факты ўтаплення. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на водах вобласці і раёна з'яўляецца, як і раней, ужыванне спіртных напояў, парушэнне правілаў паводзін і мер бяспекі на вадзе, купанне дзяцей без нагляду дарослых, няўменне плаваць і купанне ў неўстаноўленых месцах.
Пэўную заклапочанасць органаў унутраных спраў выклікае і праблема крадзяжоў асабістай маёмасці адпачываючых. Часта ідучы купацца, грамадзяне пакідаюць на беразе каштоўныя рэчы, а менавіта мабільныя тэлефоны, дакументы, вырабы з каштоўных металаў і грашовыя сродкі. Адпаведна, калі ёсць тыя, хто бестурботна пакінуў маёмасць, то там жа з'яўляюцца і тыя, хто не супраць скарыстацца гэтай сітуацыяй.
У мэтах забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку супрацоўнікамі міліцыі арганізуецца патруляванне месцаў масавага адпачынку грамадзян сіламі ўчастковых інспектараў міліцыі, ІДН, АДАІ, у тым ліку і з прыцягненнем членаў добраахвотных дружын. У ходзе нясення службы асноўная ўвага надаецца пытанням папярэджання крадзяжоў, спынення распіцця спіртных напояў і піва, забруджвання навакольнай тэрыторыі, развядзення вогнішчаў у неўстаноўленых месцах і заезду аўтатранспарту ў зоны адпачынку.
У сваю чаргу, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на водах, варта памятаць наступныя правілы і меры бяспекі:
купацца варта не раней чым, праз 1,5-2 гадзіны пасля прыёму ежы;
небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і не ўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабсталяванай выратавальнымі сродкамі лодцы;