Знойдзены і адноўлены лёс чырвонаармейца Сяргея Чыжа.
6 мая на воінскім пахаванні ў вёсцы Сіўцы было шматлюдна: тут адбылося перапахаванне з адданнем апошніх воінскіх ушанаванняў астанкаў радавога байца Чырвонай арміі Сяргея Чыжа, паднятых у ходзе пошукавых работ 27 жніўня 2025 года. .
Бераг Дзісны ў вёсцы Васіліны, у васьмі метрах ад агароджы сельскіх могілак, у той дзень раскрыў для пошукавікаў свой страшны сакрэт. Ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і валанцёры з наваполацкага атрада «Разведчыкі воінскай славы» ля каранёў старой бярозы выявілі астанкі мужчыны, які загінуў, па паведамленні мясцовых жыхароў, у гады Вялікай Айчыннай вайны.