Пачатак дзейнасці ў сферы аграэкатурызму

Аграэкатурызм — дзейнасць, накіраваная на азнаямленне аграэкатурыстаў з прыродным, сельскагаспадарчым і культурным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах.

Аграэкатурыст — фізічная асоба, якая з'яўляецца спажыўцом паслуг у сферы аграэкатурызму.

Аграэкасядзіба — жылы дом, у тым ліку з наяўнымі гасцявымі домікамі, які належыць на праве ўласнасці суб'екту аграэкатурызму — сельскагаспадарчай арганізацыі, суб'екту аграэкатурызму — фізічнай асобе і (або) члену (членам) яго сям'і, размешчаны на зямельным участку ў сельскай мясцовасці, малым гарадскім паселішчы, а таксама адпаведныя зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі альбо сельскай гаспадаркі, якія знаходзяцца ў адным населеным пункце альбо ў розных населеных пунктах, калі такія ўчасткі мяжуюць адзін з адным.

Малыя гарадскія паселішчы — пасёлкі гарадскога тыпу, гарады раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.

Майстар-класы — практычныя заняткі і мерапрыемствы па ўдасканаленні практычнага майстэрства, якія праводзяцца суб'ектам аграэкатурызму ў сферах, звязаных з рамёствамі і (або) нацыянальнымі традыцыямі, з наглядным прадстаўленнем дзеянняў, якія здзяйсняюцца суб'ектам аграэкатурызму, альбо без такога.

Вытворчасць і (або) перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі — ажыццяўленне суб'ектам аграэкатурызму дзейнасці па вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі і (або) па яе перапрацоўцы, а таксама па выкарыстанні дадзенай прадукцыі для забеспячэння аграэкатурыстаў харчаваннем.

Сельская мясцовасць — тэрыторыя, якая ўваходзіць у прасторавыя межы сельсаветаў, за выключэннем тэрыторый пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання.

Члены сям'і фізічнай асобы — бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж (жонка), члены сям'і мужа (жонкі), у тым ліку памерлага (памерлай), апякун, папячыцель і падапечны.

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9959#nav-9959

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму фізічныя асобы абавязаны:

  1. У дачыненні да кожнай аграэкасядзібы накіраваць пісьмовую заяву аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму (далей – пісьмовая заява), у раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы. Да пісьмовай заявы трэба прыкласці пісьмовую згоду ўласніка(-ў) жылога дома на выкарыстанне яго для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.
  2. Стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства.

Пастаноўка на ўлік фізічнай асобы – плацельшчыка збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ажыццяўляецца ў падатковым органе.

Падставай для пастаноўкі на ўлік з'яўляецца заява, якая можа быць прадстаўлена ў любы падатковы орган незалежна ад месца жыхарства суб'екта аграэкатурызму.

Адначасова з заявай таксама прадастаўляецца пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

УВАГА!

Дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-картка);
  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне бежанца.

Звярніце ўвагу!

Пры наяўнасці ўліковага нумара плацельшчыка (УНП) паўторная пастаноўка на ўлік не патрабуецца.

  1. Плацельшчыкамі збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей – збор) прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да якіх прыняты рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прымяненні збору (у дачыненні да адной або некалькіх аграэкасядзіб, якія належаць такім фізічным асобам).

Рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору не можа быць прынята ў дачыненні да аграэкасядзібы, якая размяшчаецца ў населеным пункце, уключаным абласным выканаўчым камітэтам у пералік населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размяшчэнне аграэкасядзіб не дапускаецца, але пры гэтым у такой аграэкасядзібе ў адпаведнасці з заканадаўствам можа працягвацца ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Пры наяўнасці рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору ў дачыненні да кожнай аграэкасядзібы выплата збору ажыццяўляецца ў бюджэт першаснага ўзроўню па месцы знаходжання аграэкасядзібы.

Пачатак ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі адпаведнай аграэкасядзібы вызначаецца на падставе даты прыняцця рашэння раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні такіх паслуг.

Плацельшчык прымяняе збор да спынення дзеяння прынятага ў дачыненні да гэтага плацельшчыка рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Дзеянне прынятага па падставах і ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да плацельшчыка рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору, спыняецца:

  • па заканчэнні тэрміну яго дзеяння;
  • па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб спыненні прымянення збору, прынятаму па падставах і ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • пры спыненні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

УВАГА!

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2010 №383 фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, абавязаны набыць кнігу ўліку праверак не пазней за шэсць месяцаў з дня іх пастаноўкі на падатковы ўлік.

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9964#nav-9964

Да 1 ліпеня 2023 г. суб'екты аграэкатурызму, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, абавязаны атрымаць рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Суб'екты аграэкатурызму пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму абавязаны:

  1. выконваць патрабаванні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўныя патрабаванні, патрабаванні пажарнай бяспекі і іншыя абавязковыя для выканання патрабаванні;
  2. не дапускаць здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак або спакой грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі аднаго населенага пункта з суб'ектам аграэкатурызму;
  3. прымаць меры па забеспячэнні выканання аграэкатурыстамі палажэнняў, прадугледжаных у пунктах 1 і 2.

Не дапускаецца аказанне паслуг па правядзенні прэзентацый, юбілеяў, банкетаў і правядзенні спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад межаў зямельных участкаў, на якіх размешчаны жылыя дамы, якія выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі для пастаяннага пражывання, за выключэннем:

  • аказання адпаведных паслуг у памяшканнях аграэкасядзібы;
  • атрымання суб'ектам аграэкатурызму пісьмовай згоды землекарыстальнікаў такіх зямельных участкаў.

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9962#nav-9962

Суб'екты аграэкатурызму могуць аказваць аграэкатурыстам наступныя паслугі:

  • азнаямленне з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці;
  • прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для пражывання;
  • забеспячэнне харчаваннем з выкарыстаннем сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай і (або) перапрацаванай на зямельных участках, прадастаўленых суб'ектам аграэкатурызму;
  • правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;
  • аказанне паслуг лазняў, саунаў і душавых;
  • правядзенне майстар-класаў;
  • катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і гужавым транспарце;
  • транспартнае абслугоўванне;
  • правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;
  • прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку.

Суб'екты аграэкатурызму забяспечваюць аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму ў комплексе не менш за дзве з абавязковай наяўнасцю ва ўказаным комплексе адной з наступных паслуг:

  • азнаямленне з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці;
  • прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для пражывання;
  • забеспячэнне харчаваннем з выкарыстаннем сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай і (або) перапрацаванай на зямельных участках, прадастаўленых суб'ектам аграэкатурызму;

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9963#nav-9963

 

Фізічныя асобы, якія вырабляюць і (або) перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю на зямельных участках, прадастаўленых у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрнага або блакіраванага жылога дома, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме (далей — жылы дом), альбо вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, маюць права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2022 № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму» (далей – Указ № 351, суб'ект аграэкатурызму).

Даведачна:

Раз'ясненне пытанняў, якія датычацца прымянення Указа № 351, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Суб'ект аграэкатурызму можа ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:

  • наяўнасць жылога дома, агульная колькасць жылых пакояў (з улікам пакояў у наяўных пры жылым доме гасцявых доміках) у якім не перавышае дзесяці, на праве ўласнасці ў фізічнай асобы і (або) члена (членаў) яго сям'і, а таксама згода ўласніка (уласнікаў) жылога дома на выкарыстанне гэтага жылога дома для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Згода прадстаўляецца ў раённы выканаўчы камітэт у пісьмовай форме разам з пісьмовай заявай аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
  • наяўнасць у фізічнай асобы і (або) члена (членаў) яго сям'і на праве ўласнасці, арэнды, пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання зямельнага ўчастка ў межах аднаго раёна, які адпавядае мэтавым прызначэнням, устаноўленым у частцы першай пункта 1 Указа № 351;
  • ажыццяўленне дзейнасці па вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі альбо вытворчасці і (або) перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • наяўнасць магчымасцей для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, нацыянальнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці.

Суб'ект аграэкатурызму мае права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі аграэкасядзібы (аграэкасядзіб, але не больш за дзве), з выкананнем умоў, прадугледжаных у пункце 4 Указа №361.

Даведачна:

Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ажыццяўляецца фізічнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб'ект аграэкатурызму мае права прыцягваць фізічных асоб па працоўных дагаворах і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9960#nav-9960

Дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму заключаюцца паміж суб'ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі альбо паміж суб'ектамі аграэкатурызму і тураператарамі (іншымі арганізацыямі) у пісьмовай форме з указаннем паслуг і ўмоў іх прадастаўлення.

Дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму заключаюцца бакамі ў адпаведнасці з тыпавымі формамі дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, якія ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Тураператары ўключаюць паслугі ў сферы аграэкатурызму ў фарміруемыя імі туры для наступнай іх рэалізацыі аграэкатурыстам.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2022 № 860 «Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351» устаноўлены наступныя тыпавыя формы дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму:

  • тыпавая форма дагавора на аказанне суб'ектам аграэкатурызму паслуг аграэкатурыстам згодна з дадаткам 1;
  • тыпавая форма дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму паміж суб'ектам аграэкатурызму і тураператарам згодна з дадаткам 2.

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9966#nav-9966

ПРАВАВЫЯ АСНОВЫ вядзення грамадзянамі Рэспублікі Беларусь асабістай падсобнай гаспадаркі, а таксама меры па яе дзяржаўнай падтрымцы вызначаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2002 № 149–З «Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян» (далей – Закон).

Асабістая падсобная гаспадарка грамадзян – форма гаспадарча–працоўнай дзейнасці грамадзян па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, заснаваная на выкарыстанні зямельных участкаў, прадастаўленых для гэтых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель (артыкул 2 Закона).

У асабістай падсобнай гаспадарцы грамадзян на праве прыватнай уласнасці могуць знаходзіцца:

  • гаспадарчыя пабудовы і збудаванні,
  • жывёла, птушка,
  • шматгадовыя насаджэнні,
  • ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку – транспартныя сродкі,
  • іншая маёмасць, не забароненая заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі па сваім меркаванні і пад сваю адказнасць.

Дзейнасць грамадзян, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, па вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі не адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці (артыкул 3 Закона).

https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/agroecotourism_service/?data-target=%23nav-9961#nav-9961

Дзейнасць суб'екта аграэкатурызму на тэрыторыі адпаведнай аграэкасядзібы можа быць спынена па рашэнні:

  • суб'екта аграэкатурызму;
  • раённага выканаўчага камітэта па падставах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пры спыненні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (спыненні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі адной аграэкасядзібы, калі суб'ект аграэкатурызму ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб) фізічныя асобы – суб'екты аграэкатурызму прадстаўляюць у падатковы орган інфармацыю аб заключэнні (адсутнасці) дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму.

Пры прыняцці суб'ектам аграэкатурызму рашэння аб спыненні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (спыненні дзейнасці па аказанні такіх паслуг на тэрыторыі адной аграэкасядзібы, калі суб'ект аграэкатурызму ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб) суб'ект аграэкатурызму накіроўвае пісьмовае паведамленне па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму.

Фізічнымі асобамі-суб'ектамі аграэкатурызму пісьмовае паведамленне накіроўваецца ў раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы, на тэрыторыі якой спыняецца дзейнасць.

Раённы выканаўчы камітэт на працягу пяці рабочых дзён з дня рэгістрацыі пісьмовага паведамлення накіроўвае яго копію з указаннем даты спынення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў падатковы орган па месцы знаходжання аграэкасядзібы суб'екта аграэкатурызму — фізічнай асобы.

Суб'ект аграэкатурызму прызнаецца такім, што спыніў дзейнасць (спыніў дзейнасць на тэрыторыі адпаведнай аграэкасядзібы) з дня рэгістрацыі раённым выканаўчым камітэтам пісьмовага паведамлення, альбо з дня прыняцця рашэння раённага выканаўчага камітэта па падставах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, або ў іншы ўстаноўлены ў такім рашэнні тэрмін.

Не падлягае вяртанню (заліку) выплачаная сума збору за каляндарны месяц, у якім:

  • спынена дзеянне рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору;
  • дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму спынена ў парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • у перыяд дзеяння рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні збору, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму не ажыццяўлялася.