Начальнік УУС Максім Субота наведаў Паставы
Да кіраўніка віцебскай міліцыі на сустрэчу прыйшоў ветэран Пастаўскага РАУС, маёр міліцыі ў запасе Валерый Міснікевіч.
Да выхаду на заслужаны адпачынак Валерый Вячаслававіч праходзіў службу на пасадзе старшага ўчастковага інспектара міліцыі. У 2017 годзе каманда праваахоўнікаў Віцебшчыны, у склад якой уваходзіў Валерый Міснікевіч, заваявала першае месца ў камандным заліку на XII рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на званне “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі”. Больш за 24 гады Валерый Вячаслававіч прысвяціў службе ў органах унутраных спраў. Цяпер, разам з калегамі, актыўна развівае ветэранскую арганізацыю Пастаўшчыны.
Ветэранская арганізацыя Пастаўскага РАУС – дружная сям'я, якая аб'яднала аднадумцаў. Былыя супрацоўнікі міліцыі ўдзельнічаюць у жыцці аддзела, а таксама займаюцца грамадскімі пытаннямі, якія ўзнікаюць у грамадзян раёна. Мы цесна супрацоўнічаем з кіраўніцтвам Пастаўскага аддзела міліцыі, райвыканкамам і рознымі арганізацыямі, - расказаў ветэран.
Валерый Міснікевіч падзякаваў Максіму Суботу за аказваемую падтрымку іх аб'яднанню.
Кіраўнік абласной міліцыі чарговы раз абазначыў значнасць ветэранскіх арганізацый для развіцця ведамства і выказаў словы ўдзячнасці ветэранскай арганізацыі Пастаўшчыны, у асобе Валерыя Вячаслававіча, за адданасць справе і прафесіяналізм. Максім Аляксандравіч звярнуў увагу на захаванне лепшых міліцэйскіх традыцый і перадачу ведаў маладому пакаленню.
На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік.
Максім Субота падзякаваў Сяргею Васільевічу за непасрэдны удзел і аказанне спонсарскай дапамогі ў рамонце асобнастаячага адміністрацыйнага будынка, у якім размяшчаюцца падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі і па грамадзянстве і міграцыі РАУС.
У ходзе агляду Максім Аляксандравіч азнаёміўся з аб'ёмам выкананых работ, праверыў стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, пракантраляваў умовы працы супрацоўнікаў і даў шэраг даручэнняў.
Пазней Максім Субота з важнай місіяй адправіўся ў Пастаўскі РАУС. Палкоўнік міліцыі падзякаваў калектыву за службу, уручыў ведамасныя ўзнагароды і чарговыя спецыяльныя званні.
https://web.telegram.org/k/#@uvd_vitebsk