На заметку экскурсаводам і гідам-перакладчыкам

З 1 кастрычніка 2024 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Згодна з дадаткам 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці» экскурсійнае абслугоўванне аднесена да відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Такім чынам, фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць экскурсійнае абслугоўванне выключна ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. З такой катэгорыяй асоб адносіны выбудоўваюцца на падставе грамадзянска-прававых дагавораў.

Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі, якія з'яўляюцца катэгорыяй служачых, занятых у арганізацыях турызму, аказваюць экскурсійнае абслугоўванне пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, якія ўзнікаюць па працоўным дагаворы.


Абнаўленне заканадаўства аб прафесійнай дзейнасці экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у Беларусі

З 11 ліпеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь уступілі ў сілу новыя правілы, якія датычацца прафесійнай дзейнасці экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Асноўныя моманты:

Пастанова Міністэрства спорту і турызму ад 30 красавіка 2025 г. № 10 унесла змены ў раней дзеючую пастанову ад 4 ліпеня 2023 г. № 33, якая ўстанаўлівае прафесійныя і этычныя патрабаванні да названых спецыялістаў.

Гэтыя карэкціроўкі былі абумоўлены выданнем Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 г. № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы».

Для азнаямлення з актуальнай рэдакцыяй пастановы рэкамендуецца наведаць сайт pravo.by ў раздзеле «Новыя паступленні».