На пазачарговую сесію абласнога Савета дэпутатаў вынесена Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2026-2030 гады

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебшчыны на 2026 – 2030 гады вынесена на разгляд і зацвярджэнне пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў.

Як адзначыў старшыня аблсавета Дзмітрый Дзямідаў, гэта найважнейшы дакумент, які вызначае развіццё рэгіёна на бліжэйшую пяцігодку.

– Распрацоўваючы гэты дакумент, мы адштурхоўваліся ад тых вынікаў, якія былі дасягнуты пры рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на папярэднюю пяцігодку, прааналізавалі ўсе дасягненні і, вядома ж, зрабілі акцэнт на ліквідацыю негатыўных тэндэнцый. Наша мэта – зрабіць усё, каб людзі адчувалі сябе ўпэўнена, звязвалі сваю жыццёвую траекторыю менавіта з Віцебшчынай. А гэта і развіццё прамысловага патэнцыялу, агратэхнічнага комплексу, удасканаленне сістэмы адукацыі, аховы