На тэрыторыі Пастаўскага раёна стартавала дэкада па ўзмацненні кантролю за бяспекай дарожнага руху сярод непаўналетніх
Пройдзе яна з 15 па 25 мая.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні фактаў парушэння правіл перавозкі дзяцей, наведаюць установы адукацыі. У ходзе прафілактычных гутарак з навучэнцамі раскажуць аб правілах паводзін паблізу праезнай часткі, на пешаходных пераходах, правілах кіравання веласіпедам і руху на ролікавых каньках, а таксама выкарыстання навушнікаў, мабільных тэлефонаў і іншых электронных прыбораў, здольных адцягнуць увагу ад кантролю за дарожнай бяспекай.
АДАІ Пастаўскага РАУС