На тэрыторыі Пастаўскага раёна з 18 мая па 22 мая 2026 года пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Зялёны шчыт».
Яго мэта – папярэджанне загаранняў у прыродных
экасістэмах і мінімізацыя наступстваў ад іх, зніжэнне фактаў гібелі і траўміравання
людзей ад загаранняў, а таксама павышэнне ўзроўню культуры бяспекі
жыццядзейнасці сярод насельніцтва. Работнікі МНС
арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне патэнцыйных
пажаранебяспечных участкаў, правядуць прафілактычныя тлумачальныя гутаркі з
жыхарамі.
Па стане на 11 мая 2026 года ў раёне зарэгістравана 13 загаранняў у прыродных экасістэмах. МНС заклікае выконваць правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі і зямельных участках.
Калі Вы сталі відавочцам гарэння сухой расліннасці або іншай надзвычайнай сітуацыі, тэлефануйце па нумарах 101 або 112!