На здымку — тры шчаслівыя жанчыны з адной сям'і

На здымку — тры шчаслівыя жанчыны з адной сям'і

На здымку — тры шчаслівыя жанчыны з адной сям'і
На здымку — тры шчаслівыя жанчыны з адной сям'і з Пастаў — адкрытыя, прыгожыя, падобныя адна на адну. І хоць у іх рознае жыллё, гэта ніколькі не перашкаджае адзінству.

Сэрца сям'і — маці, бабуля і прабабуля Марыя Лысёнак. Марыі Сяргееўне 72 гады, а звярніце ўвагу, як маладо і прыгожа выглядае!

Яе дачка Марына Нагановіч, у якой двое дарослых дзяцей і пяцёра ўнукаў. Дачка Марыны — Дзіяна Камянецкая чакае трэцяга дзіцяці, а яе шасцігадовая дачушка Эрыка і дзевяцігадовы сын Роберт — сястрычку, якой ужо і імя выбралі — Адэліна.

Тры жанчыны, тры маці, тры самыя родныя чалавекі. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, яны яшчэ і сяброўкі, чаму варта толькі пазайздросціць. Але самае галоўнае, што кожная высока нясе сваё мацярынскае прызначэнне.

Па матэрыялах раённай газеты «Пастаўскі край»