Наколькі дарагой можа быць цыгарэта?

Наколькі дарагой можа быць цыгарэта?

Кажуць, што кожная цыгарэта адбірае 5 хвілін жыцця. Але ёсць выпадкі, калі 1 цыгарэта можа адабраць усё жыццё. Менавіта з гэтым пытаннем у рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі ў працоўных калектывах пра курэнне і яго наступствы.

Наведаўшы механізаваны двор «Камайскі-Агра», работнік прывёў сумную статыстыку па пажарах і які працэнт гібелі на ім складае неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Прывёў прыклады распаўсюджаных выпадкаў узнікнення гарэння ад непатушаных недакуркаў, а таксама згадаў пра тое, што курэнне ў ложку недапушчальна. Як правіла чалавек курыць у ложку ў стане алкагольнага ап'янення, робячы чарговую зацяжку, курэц нават не падазрае, што яна можа стаць для яго апошняй. І сцэнарый узнікнення пажару становіцца банальны: «Выпіў, прылёг, закурыў, заснуў, згарэў».

Не застаўся без увагі і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які застаецца на варце бяспекі ў доме нават калі Вас няма ці Вы спіце. Яго карысць у доме курца ўзрастае, бо рызыка узнікнення пажару ў доме курачага чалавека ў 10 разоў большая.

У ходзе мерапрыемства кожны для сябе зрабіў выснову пра курэнне і яго сапраўдную шкоду не толькі здароўю, але і жыццю.  

У канцы мерапрыемства кожны жадаючы, нават не курачы, абмяняў цыгарэту на цукерку, тым самым зрабіўшы маленькі, але вельмі значны крок для барацьбы са шкоднай звычкай.