На Пастаўскім льнозаводзе ўвялі ў эксплуатацыю лінію па выпуску катонізаванага валакна
Увосень гэтага года на Пастаўскім льнозаводзе
увялі ў эксплуатацыю лінію па выпуску катонізаванага валакна.
Зроблена гэта з мэтай паглыблення перапрацоўкі. Перапрацаванае валакно нагадвае бавоўну. Для загрузкі лініі выкарыстоўваецца кароткае валакно. Пасля спецыяльнай апрацоўкі з яго атрымліваецца катонін. Ён запатрабаваны на знешнім і ўнутраным рынках.