На Пастаўшчыне стартаваў другі этап абласнога форуму для маладых спецыялістаў АПК

На Пастаўшчыне стартаваў другі этап абласнога форуму для маладых спецыялістаў АПК

На Пастаўшчыне стартаваў другі этап абласнога форуму для маладых спецыялістаў АПК
Удзел у ім прымаюць 140 пачынаючых работнікаў аграсферы з усяго рэгіёна.


У рамках праграмы ўдзельнікі наведваюць вядучыя сельгаспрадпрыемствы раёна. Яны ўбачаць, як працуе Пастаўскі малочны завод, пазнаёмяцца з перадавымі тэхналогіямі на рабатызаванай ферме «Валохі» (ААТ «Хацілы-агра»), а таксама наведаюць сучасны малочна-таварны комплекс у «Навасёлках-лучай» і Пастаўскі льнозавод.


Завершыцца фармат адкрытым дыялогам з першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Ляўковічам і памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Віцебскай вобласці Уладзімірам Юргевічам. Галоўнымі тэмамі для абмеркавання стануць праца з моладдзю і кар'ерныя перспектывы для маладых кіраўнікоў у аграбізнесе.