На Пастаўшчыне праходзяць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў руху
З 23 па 29 студзеня на тэрыторыі Пастаўскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту).
Адной з прычын гібелі людзей на дарогах застаюцца наезды на самых уразлівых удзельнікаў руху – пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў. Па цяжару наступстваў такія ДТЗ знаходзяцца на першым месцы.
Многія з пешых удзельнікаў дарожнага руху не хочуць разумець, што ў асобных выпадках вадзіцель не ў сілах своечасова заўважыць чалавека, які знаходзіцца на праезнай частцы, асабліва калі ён не абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Дзяржаўтаінспекцыя горада Паставы нагадвае:
Перад тым, як выйсці на праезную частку, пешаход павінен пераканацца ў адсутнасці транспарту або правільна ацаніць адлегласць да транспарту, які набліжаецца, і яго хуткасць.
На нерэгуляваных пешаходных пераходах вадзіцель транспартнага сродку абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія перасякаюць праезную частку. Бо, «зебра» – гэта адзіная магчымасць бяспечна перайсці на іншы бок вуліцы, як дзецям, так і дарослым. У гэтыя дні супрацоўнікі ДАІ нясуць дзяжурства паблізу нерэгуляваных пешаходных пераходаў з мэтай прафілактыкі і выяўлення вадзіцеляў, якія парушаюць дадзенае правіла.
Кожнаму ўдзельніку руху неабходна самому думаць і шанаваць сваёй бяспекай, інакш сумная статыстыка ДТЗ па-ранейшаму будзе працягваць свой адлік, забіраючы і калечачы чалавечыя жыцці.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ РАУС