Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям

Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям

Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям
Напярэдадні Дня пажылых людзей першы сакратар РК БРСМ Лізавета Загурская ваеннаслужачымі 1-га радыётэхнічнага цэнтра падарылі крыху цяпла, увагі і клопату тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

У рамках акцыі аказалі шэфскую дапамогу Тэрэзе Лосік, Лізавеце Місуно і Клеапатры Балай. Дапамаглі перакапаць агароды, выкапаць кусты, прыбраць тэрыторыю і выканаць мноства іншых спраў, якія патрабуюць сілы і часу.

Гэты дзень стаў не толькі магчымасцю зрабіць дабро, але і нагодай пагаварыць, паслухаць іх гісторыі і падзяліцца цеплынёй душ.