Моладзь Пастаўшчыны наведала Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі

Моладзь Пастаўшчыны наведала Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі

Моладзь Пастаўшчыны наведала Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі
Як праходзіць галасаванне ў іншых краінах? Наколькі абаронена наша выбарчая сістэма? Што значыць быць сучасным выбаршчыкам? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні моладзь Пастаўшчыны атрымала прама з крыніцы — з Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі!

Актыўная моладзь адправілася ў Мінск, каб на свае вочы ўбачыць, як працуе адзін з ключавых дзяржаўных інстытутаў.

Што было ў праграме: Займальны экскурс у гісторыю выбараў у Беларусі. Параўнанне з замежным вопытам — было вельмі пазнавальна! Асабістая сустрэча са Старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам. Дзякуй за сумленныя і разгорнутыя адказы!

Пераканаліся: наша сістэма — надзейная.

А ў фінале дня чакала пранізлівая экскурсія ў Храм-Помнік Усіх Святых. Месца, дзе асабліва востра адчуваеш сувязь пакаленняў і каштоўнасць мірнага неба. Дзень прайшоў на адным дыханні!

#БРСМ #моладзьпастаўшчыны #ЦВК #брсмпаставы #БудучыняЗаМоладдзю