Моладзь Пастаў заўсёды за бяспеку
За акном у самым разгары залатая восень. Гэта значыць, што хутка пачнецца ацяпляльны сезон. Але хто дапаможа падрыхтавацца да ацяпляльнага сезона людзям, чыіх сіл ужо недастаткова? У рамках 1 этапу акцыі «Моладзь за бяспеку» на дапамогу такім грамадзянам прыходзіць Пастаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з валанцёрамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных з Лынтупскай сярэдняй школы. Прыбраць участак, спілаваць непатрэбныя галінкі, сабраць будаўнічы матэрыял не бяда для маладых і энергічных людзей, для іх гэта займае некалькі хвілін, а для пажылога чалавека ўвесь дзень.
Сваім прыкладам маладзёжная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных паказала павагу да «залатога ўзросту», а таксама, што дапамагаць гэта не так ужо і цяжка, калі рабіць гэта разам.