Мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач»

Мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач»

Мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач»

Спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь распрацавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», адна з найважнейшых задач якога – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі. У цяперашні час яго можа ўсталяваць любы ўладальнік сучаснага смартфона або планшэта на базе аперацыйнай сістэмы Android, а таксама дадатак стаў даступны карыстальнікам iPhone і iPad.
 Ратавальнікі вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, разбілі градуснік, адбылося ДТЗ, убачылі палаючы лес, на вуліцы навальніца і да т.п. Так з'явіўся дадатак для беларускіх карыстальнікаў «МНС Беларусі: Дапамога побач».
 «Пяць крокаў да выратавання» – прынцып, згодна з якім арганізавана праца дадатку.
У раздзеле «Што рабіць?» сабрана больш за 50 магчымых небяспечных сітуацый (лівень, навальніца, паводка, снегапад, пажар і інш.) і дадзены рэкамендацыі МНС, як варта сябе паводзіць і дзейнічаць.
 У дадатак убудавана інтэрактыўная карта, на якой можна адсачыць змены надвор'я, а таксама праграма абвесткі аб неспрыяльных і небяспечных з'явах ад Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
 Яшчэ адной немалаважнай функцыяй стала кнопка званка ў МНС «112». Людзі ў крытычнай сітуацыі забываюць нумары тэлефонаў экстранных службаў. Званок можна ажыццявіць з розных старонак дадатку або прама з раздзела «Што рабіць?». Ратавальнікі рэалізавалі варыятыўнасць званкоў – дадалі магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі смс або званкоў на зададзены нумар – напрыклад, урачу або родным. Гэта дазволіць звязацца ў экстранных выпадках з патрэбным чалавекам, што асабліва важна для людзей з рознымі захворваннямі. Устаноўкі нумара, а таксама магчымасць змяніць тэкст паведамлення рэалізаваны ў карыстальніцкіх наладах.
 Раздзел «Правер сябе» дазваляе з дапамогай прадстаўленых тэстаў праверыць уласныя веды, параўнаць свае адказы з вынікамі іншых карыстальнікаў. Папоўніць прабелы ў ведах можна ў раздзеле «Энцыклапедыя», дзе сабрана шмат патрэбных і карысных артыкулаў.
Таксама з'явіўся ў дадатку раздзел "Першая дапамога", абсталяваны аўдыяпадказкамі дзеянняў па аказанні першай дапамогі. Раздзел створаны пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Праграма па навучанні навыкам аказання першай дапамогі, якая ўзята за аснову раздзела, акрэдытавана Еўрапейскім даведачным цэнтрам па навучанні першай дапамозе Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца МФЧК (Глабальны метадычны цэнтр па навучанні першай дапамозе МФЧК).
 Дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» дазваляе кожнаму ўладальніку смартфона або планшэта быць у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор'я і мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой надзвычайнай сітуацыі. Каб спампаваць дадатак, дастаткова проста ўвесці ў пошуку GooglePlayMarket – «МНС» і наш дадатак будзе першым у спісе