Месячнік бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд пройдзе з 14 студзеня па 13 лютага 2026 года
У дакуменце гаворыцца, што старшыням раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікам дзяржаўных органаў, арганізацый і суб'ектаў гаспадарання даручана з 14 студзеня па 13 лютага 2026 года правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў, надаўшы асаблівую ўвагу пытанням прадухілення неспрыяльнага ўздзеяння нізкіх тэмператур на працоўных месцах, павышэння прадукцыйнасці працы і працаздольнасці.
Кіраўнікам пад персанальную адказнасць даручана арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і лёду дахаў дамоў і будынкаў, тэрыторый і шляхоў камунікацый; забяспечваць своечасовую пасыпку тэрыторый супрацьслізготнымі сумесямі; правесці агляды вентыляцыйных сістэм і цеплавых завес. У выпадку выяўлення аб'ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або ўяўляюць небяспеку для навакольных, іх эксплуатацыю неадкладна прыпыняць.
Прадстаўнікам кантрольна-наглядных органаў даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы № 1 у частцы распіцця спіртных напояў у працоўных калектывах.