МЕРЫ БЯСПЕКІ ПРЫ КУПАННІ

Купацца лепш раніцай ці ўвечары, калі сонца грэе, але няма небяспекі перагрэву.

Тэмпература вады павінна быць не ніжэй за 17-19°; знаходзіцца ў вадзе рэкамендуецца не больш за 20 хвілін; прычым, час знаходжання ў вадзе павінен павялічвацца паступова на 3-5 хвілін.

Лепш купацца некалькі разоў па 15-20 хвілін, пры пераахаладжэнні могуць узнікнуць сутаргі, адбудзецца спыненне дыхання і страта прытомнасці.

Не варта выходзіць ці скакаць у ваду пасля доўгага знаходжання на сонцы, бо пры астуджэнні ў вадзе надыходзіць скарачэнне мышцаў, што цягне спыненне сэрца.

Нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо спіртное блакуе судзіназвужальны і судзінапашыральны цэнтр галаўнога мозгу.

Не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да лодак, катэраў і суднаў, якія праходзяць блізка.