Мерапрыемствы па папярэджанні і спыненні незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў

З 16 лютага па 31 сакавіка 2026 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне асоб, якія захоўваюць без адпаведных дакументаў зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, выбуховыя ўстройствы. А ў асоб, у чыім карыстанні маецца дазвол, міліцыянеры правераць правілы захоўвання агнястрэльнай зброі.

Штогод праваахоўнікі праводзяць дадзеныя мерапрыемствы з мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі і боепрыпасаў, а таксама з мэтай папярэджання грамадска небяспечных наступстваў і прадухілення здзяйснення злачынстваў.

У адпаведнасці з артыкулам 24.46 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за незаконнае набыццё, перадачу ва ўладанне, захоўванне, перавозку, перасылку або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яе альбо незаконныя набыццё, перадачу ва ўладанне, перавозку, перасылку або нашэнне састаўных частак або кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі альбо пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Нароўні з адміністрацыйнай адказнасцю за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, у тым ліку паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых устройстваў, састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі, асноўных частак выбуховых устройстваў, халоднай зброі прадугледжана таксама крымінальная адказнасць.

Так, у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за незаконнае вырабленне, набыццё, перадачу ва ўладанне, збыт, захоўванне, перавозку, перасылку або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых рэчываў, выбуховых устройстваў, альбо незаконнае вырабленне, набыццё, перадачу ва ўладанне, збыт, перавозку, перасылку або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), альбо збыт асноўных частак выбуховых устройстваў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.

Нагадваем аб неабходнасці трымаць на кантролі пытанне па своечасовым падаўжэнні тэрміну дазволу на валоданне зброяй. Каб прадухіліць парушэнне заканадаўства, варта за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў з пісьмовай заявай аб падаўжэнні тэрміну, альбо з заявай на ўтылізацыю зброі.

Што рабіць, калі прапусцілі тэрміны падачы заявы?

Грамадзяне, якія прапусцілі тэрміны падачы заявы на падаўжэнне дазволу, абавязаны на добраахвотнай аснове здаць яе на часовае захоўванне ў раённае ўпраўленне, а таксама сабраць дакументы для перарэгістрацыі зброі (медыцынская даведка, квітанцыя аб аплаце ў памеры 1 базавай велічыні, а таксама дзеючы дазвол на права палявання).

Нагадваем, што захаванасць вашай маёмасці, у першую чаргу, залежыць ад вашай абачлівасці. Супрацоўнікі міліцыі рэкамендуюць для захаванасці вашай зброі ўсталяваць сігналізацыю з вывадам на пульт цэнтральнага назірання.

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі

аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

АУС Пастаўскага райвыканкама

Уладзімір Ахрановіч