Супрацоўнікі Пастаўскага ДАІ правядуць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх
З 10 па 30 верасня 2019 г. у Пастаўскім раёне праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне правіл дарожнага руху непаўналетнімі, прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У жніўні 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адзначаны рост дарожна-транспартных здарэнняў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 36 да 38, загінулых з 6 да 10 і параненых з 34 да 38 у іх грамадзян. У названы перыяд з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 4 ДТЗ, у якіх 4 непаўналетнія атрымалі раненні.
Каб пазбегнуць сумных наступстваў, Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх жыхароў горада з просьбай правесці са сваімі дзецьмі тлумачальныя гутаркі па асновах бяспечных паводзін на дарогах.
Паважаныя бацькі! Засяродзьце ўсю сваю ўвагу на забеспячэнні бяспекі дзяцей на дарозе.
Разам з дзіцем прайдзіце яго маршрут «дом-школа-дом», тлумачачы і паказваючы дзе можна бяспечна перайсці праезную частку дарогі, дайсці да прыпынку грамадскага транспарту, на якіх участках неабходна быць асабліва асцярожным. Штодня перад выхадам з дому нагадвайце дзецям аб правілах дарожнага руху.
Выкарыстоўвайце пры перавозцы дзяцей утрымліваючыя прыстасаванні, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. Забяспечце бяспеку дзіцяці не толькі падчас руху, але і пры пасадцы і высадцы з транспартнага сродку.
Самая галоўная парада ўсім бацькам – будзьце для дзіцяці прыкладам адказных і дысцыплінаваных паводзін на дарозе і ў транспарце.
Вадзіцелі! Заўважыўшы дзіця наперадзе свайго аўтамабіля на праезнай частцы, абочыне, тратуары, прымайце ўсе меры засцярогі. Не манеўруйце, загадзя зніжайце хуткасць аж да поўнага прыпынку аўтамабіля.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС