Меліяратары Пастаўшчыны ператвараюць балоты ў урадлівыя палі.

Меліяратары Пастаўшчыны ператвараюць балоты ў урадлівыя палі.

Даюць зямлі другое жыццё: меліяратары Пастаўшчыны ператвараюць балоты ў урадлівыя палі. 
Штогод у першую нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, ад працы якіх шмат у чым залежыць якаснае адраджэнне зямель, якія знаходзяцца ў неспрыяльных умовах воднага рэжыму. 
У нашым раёне гэтую сферу прадстаўляе Пастаўскі ўчастак Шаркаўшчынскага ПМС. Спецыялістаў гэтага прадпрыемства можна назваць не інакш як архітэктарамі зямлі. І гэта не гучныя словы. Дзякуючы іх працы на месцы некалі забалочаных тэрыторый і непраходных зараснікаў сёння мы бачым квітнеючыя сельгасугоддзі. 
Без карпатлівай працы па рэгуляванні воднага рэжыму глеб немагчыма ўявіць ні высокую ўраджайнасць, ні стабільнае развіццё аграпрамысловага комплексу раёна. 

Чытаць падрабязней