МНС бацькам!
Паважаныя бацькі, калі вы хочаце, каб вашы дзеці былі ў бяспецы, не спасылайцеся на адсутнасць часу і занятасць. Пачніце з сябе, з адказнасці за сваё дзіця, з таго, якім прыкладам вы для яго з'яўляецеся. Ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду, асабліва дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Растлумачце дзіцяці, што нельга гуляць з запалкамі, запальнічкамі і захоўвайце іх у недаступных для дзяцей месцах.
Паспрабуйце прадугледзець, папярэдзіць небяспеку, своечасова працягнуць руку дапамогі або спыніць ад няправільнага кроку. Памятайце, што калі-небудзь ваша дзіця пойдзе не вашым парадам, а вашым учынкам, таму выконвайце правілы бяспекі і вучыце гэтаму сваіх дзяцей.